Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем знаний!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 67 человек

ПОДЗВІГУ НАРОДА ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Дата: 16 апреля 2015 в 11:14, Обновлено 8 апреля в 09:23

Цяжка знайсці ў Беларусі вугалок, дзе Вялікая Айчынная вайна не заставіла свой крывавы след. Шчучыншчына не стала выключэннем. Вайна забрала жыцці 8829 нашых землякоў. Абеліскі, мемарыяльныя комплексы, брацкія магілы, помнікі - неад'емная частка духоўнага жыцця нашага грамадства. На тысячах іх высечаны імёны герояў і невінна асуджаных на смерць.

Павага да жывых пачынаецца з павагі да памяці загінуўшых за шчасце цяпер жывучых, і няма больш ганаровага і высакароднага абавязку, як памятаць, шанаваць і ўваскрашаць з нябыту іх імёны, увекавечваць для нашчадкаў гераічныя подзвігі і здзяйсненні.

Менавіта з такою ідэяй і быў створаны віртуальны музей памяці Вялікай Айчыннай вайны Шчучынскага раёна, дзе Вы знойдзеце інфармацыю аб месцах. звязаных з Вялікай Айчыннай вайноў у Шчучынскім раёне. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.