Новости проекта
Мобильные приложения Schools.by
С новым учебным годом!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 69 человек

ПАЛАЖЭННІ КОНКУРСАЎ

Дата: 22 сентября 2021 в 09:31, Обновлено 14 марта в 10:00

Дадатак

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні конкурсаў

рэспубліканскай акцыі

«Я гэты край Радзімаю заву»

1. Агульныя палажэнні

1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2022 год, загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2019 года № 202 «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей – Акцыя), з планам работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2022 годзе ў рамках Акцыі праводзяцца:

рэспубліканскі геалагічны конкурс;

абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка»;

абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Славутыя роды краю майго».

1.2. Арганізатарам правядзення абласных этапаў конкурсаў Акцыі з’яўляецца галоўнае упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, рэспубліканскага геалагічны конкурсу  - Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне абласных этапаў конкурсаў ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства» (далей – абласны цэнтр); рэспубліканскага геалагічнага конкурсу  - Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – Рэспубліканскі цэнтр).

1.3. Абласныя этапы конкурсаў праводзяцца ў тры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы;

трэці этап (адборачны) – абласны. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры другога этапу;

1.4. Для правядзення конкурсаў Акцыі на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсаў Акцыі;

даводзіць інфармацыю аб конкурсах Акцыі да ведама ўстаноў адукацыі;

вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсаў Акцыі, якія прадугледжваюць вызначэнне пераможцаў і прызёраў;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсаў Акцыі і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсаў Акцыі;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсаў Акцыі ў сродках масавай інфармацыі.

У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самакіравання ўстаноў адукацыі і інш.

1.5. Для падвядзення вынікаў конкурсаў Акцыі на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:

праводзіць ацэнку конкурсных работ (у завочнай і вочнай (пры неабходнасці) формах);

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсаў Акцыі;

прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсаў Акцыі ў адпаведныя аргкамітэты.

1.6. Удзельнікі конкурсаў Акцыі – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей, акрамя конкурсу п. 2.1.

2. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі

2.1. Рэспубліканскі геалагічны конкурс (далей – конкурс) праводзіцца з лютага па сакавік 2022 года.

2.1.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай выхавання павагі да прыроднай спадчыны роднага краю і беражлівых адносін да яго багаццяў.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

стварэнне ўмоў для развіцця геалагічнага руху сярод навучэнцаў;

выяўленне ведаў юных геолагаў, іх практычных уменняў і навыкаў самастойнай даследчай дзейнасці геалагічнай накіраванасці;

павышэнне прыродазнаўчага адукацыйнага ўзроўню адносна прыродакарыстання і экалагічнай бяспечнай жыццядзейнасці;

выяўленне навучэнцаў, якія матываваны на вывучэнне геалагічных дысцыплін на павышаным узроўні;

садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню.

2.1.2. Парадак правядзення конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі 8-11 класаў, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах геалагічнай накіраванасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
(не больш 2-х навучэнцаў ад установы).

Конкурс праводзіцца ў дыстанцыйным рэжыме ў адзін этап – рэспубліканскі, у два туры –адборачны і заключны.

Для ўдзелу навучэнцаў у конкурсе ўстановамі адукацыі да
11 сакавіка 2022 года высылаюцца заяўкі з паметкай «геалагічны конкурс» на e-mail: krajaznaucy@mail.ru. Заяўка павінна змяшчаць: прозвішча, імя навучэнца, клас (аб’яднанне па інтарэсах), установа адукацыі, раён, вобласць, кантактны тэлефон кіраўніка.

Першы тур праводзіцца 17 сакавіка 2022 года ў дыстанцыйнай форме. У першым туры навучэнцам неабходна выканаць тэставыя заданні,
якія могуць уключаць пытанні з наступных раздзелаў: геалагічная будова Беларусі, геалагічнае летазлічэнне, тэктанічныя структуры краіны, геалагічныя працэсы фарміравання платформавага чахла Беларусі, фарміраванне платформавага чахла краіны ў розныя геалагічныя перыяды, генетычныя тыпы чацвярцічных адкладаў; мінералы і горныя пароды, карысныя выкапні Беларусі.

Тэставыя заданні выконваюцца навучэнцамі адначасова у  прызначаны час, які будзе паведамлены ў дадатковай інфармацыі. Па заканчэнні часу праграма заблакіруе доступ да тэста. Па выніках першага тура, 50 навучэнцаў, якія набяруць вышэйшы бал, будуць адабраны для ўдзелу ў другім туры конкурсу.

Другі тур адбудзецца 28 сакавіка 2022 года і будзе складацца з тэарэтычных (тэставых) і практычных заданняў. Пералік магчымых практычных заданняў: пабудова геалагічнага разрэзу ў маштабе карты; вызначэнне і апісанне ўзораў мінералаў і горных парод; вызначэнне выкапнёвых рэшткаў, іх геахраналагічнага ўзросту і асяроддзя пражывання; устанаўленне ўзаемасувязі паміж геалагічнай будовай, карыснымі выкапнямі і рэльефам Беларусі.

Інструкцыя па выкананні заданняў конкурсу першага і другога тураў будзе размешчана да 11 сакавіка 2022 года на галоўнай старонцы сайта Рэспубліканскага цэнтра (httр://rcek.by).

2.1.3. Пераможцы і прызёры конкурсу будуць вызначаны па суме балаў тэарэтычных і практычных заданняў другога тура.

Вызначана наступная колькасць прызавых месцаў: I месца – два,
II месца ‒ тры, III месца ‒ чатыры.

2.1.4. У рамках конкурсу дадаткова праводзіцца рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня ‑ геалогія». Для ўдзелу ў канферэнцыі дасылаюцца навуковыя праекты навучэнцаў па даследаванні геалагічных асаблівасцей малой радзімы.

Праекты накіроўваюцца да 15 сакавіка 2022 года ў электронным выглядзе на e-mail: krajaznaucy@mail.ru.

Журы папярэдне ацэньвае праекты і адбірае ўдзельнікаў канферэнцыі па наступных крытэрыях:

актуальнасць даследавання, тэарэтычная і практычная значнасць работы;

раскрыццё тэмы, у тым ліку, характарыстыка аб’екта даследавання, дадатковага фактычнага матэрыялу;

выніковасць даследавання.

Крытэрыі ацэнкі праектаў на канферэнцыі:

якасць даклада (паўната, лагічнасць прадстаўлення работы, аргументаванасць, мультымедыйнае суправаджэнне);

камунікатыўныя якасці;

адказы на пытанні (паўната, аргументаванасць, ступень валодання інфармацыяй у абранай тэме).

Удзельнікі канферэнцыі будуць вызначаны да 21 сакавіка 2022 года. Плануемая дата правядзення канферэнцыі 29 сакавіка 2022 года.

2.2. Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Славутыя роды краю майго» (далей – конкурс) праводзіцца з лютага па лістапад 2022 года. Раённы этап праводзіцца з лютага па кастрычнік 2022 года.

2.2.1. Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі патрыятычных каштоўнасных арыенціраў, садзейнічання духоўнаму сталенню асобы, больш глыбокаму ўспрыманню нацыянальных гістарычных і культурных каштоўнасцей.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

далучэнне навучэнцаў да даследавання знакамітых родаў краю, іх гісторыі ў асобах і справах, іх уплыву на тагачаснае палітычнае і (ці) сацыяльнае жыццё, укладу ў станаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і (альбо) у культурна-гістарычную спадчыну;

папулярызацыя славутых родаў зямлі беларускай і астаўленых імі ў спадчыну гістарычных і культурных каштоўнасцей;

выхаванне беражлівых адносін да гісторыі і культуры краю, адказнасці за захаванне культурна-гістарычнай спадчыны славутых родаў;

фарміраванне вопыту даследчай пазнавальнай дзейнасці, развіццё гістарычнага мыслення, паглыбленне інтэлектуальнага патэнцыялу дзяцей і навучэнскай моладзі;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

2.2.2. У рамках падрыхтоўкі і ўдзелу ў конкурсе навучэнцы праводзяць:

збор інфармацыі аб знакамітых родах сваёй мясцовасці (работа з навуковай, даведачнай літаратурай, архіўнымі дадзенымі, матэрыяламі інтэрнэт-рэсурсаў і інш.);

апытанне мясцовых жыхароў (пры неабходнасці);

даследаванне і аналіз сабранага матэрыялу;

афармленне конкурснага матэрыялу па выніках даследавання;

папулярызацыйную дзейнасць праз публікацыю ў сродках масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсах, правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў і г.д.

2.2.3. Конкурс праводзіцца па намінацыях:

«Нам засталася спадчына».

2.2.3.1. Намінацыя «Повязь часоў: лёсы ў гісторыі»

2.2.3.1.1. Удзельнікі конкурсу даследуюць знакамітыя роды малой радзімы – жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў роду, іх уплыў на палітычны, культурны, эканамічны і сацыяльны лад тагачаснага грамадства, унёсак у станаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, у развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры краю; праводзяць геральдычныя і генеалагічныя даследаванні роду (паходжанне і роднасныя суадносіны), выяўляюць захаваныя да нашых дзён роднасныя сувязі (калі маюцца).

2.2.3.1.2. На конкурс прадстаўляецца даследчы матэрыял, які змяшчае:

гісторыю роду, жыцця і дзейнасці прадстаўнікоў роду ў адпаведнасці з п. 2.2.3.1.1.;

радаводныя дрэвы, расшыфроўку фамільных гербаў, генеалагічнае дасье, карты-схемы рассялення прадстаўнікоў роду;

кароткія гісторыка-культурныя звесткі аб мясцовасці ўкаранення знакамітых родаў (дзе знаходзілася (-цца) «радавое гняздо»);

выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў (пры наяўнасці), фотаздымкі і іншыя матэрыялы, якія дапаўняюць і пацвярджаюць даследаванні;

прапановы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай папулярызацыі славутых родаў малой радзімы.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

змястоўнасць, аналітычны падыход;

даследчыя навыкі, разважанні са спасылкай на крыніцы, уменне сістэматызаваць матэрыял і рабіць аргументаваныя высновы, выказваць свае адносіны да той ці іншай гістарычнай асобы, суадносіць сямейныя падзеі (роду) з пэўным гістарычным перыядам;

культурна-асветніцкая і папулярызацыйная дзейнасць.

2.2.3.2. Намінацыя «Нам засталася спадчына».

2.2.3.2.1. Удзельнікі конкурсу даследуюць культурна-гістарычную спадчыну, якую аставілі знакамітыя роды: заснаваныя імі мястэчкі, замкі, палацы, сядзібы, паркі, аб’екты рэлігійнай, эканамічнай і сацыяльнай культуры, тэатры, бібліятэкі, архіўныя зборы, друкарні, пісьмовыя артэфакты (важныя дакументы, рукапісы, друкаваныя выданні), творы выяўленчага мастацтва і іншыя адметныя рэчы, а таксама традыцыі, звычаі, легенды і паданні, якія звязаны са славутым родам.

2.2.3.2.2. На конкурс прадстаўляецца даследчы матэрыял, які змяшчае:

звесткі аб даследуемых аб’ектах адпаведна п. 2.3.3.2.1. – сістэматызаванае і аргументаванае апісанне аб’ектаў у кантэксце  гісторыка-культурнага развіцця тагачаснага грамадства (асноўных тэндэнцый і заканамернасцей) і наступных вех гістарычнага развіцця краю, стан і роля каштоўнасных вартасцей у грамадскім і культурным жыцці сённяшняга дня, выяву аб’ектаў, па магчымасці і па прынцыпу «раней-зараз»;

інфармацыю аб прадстаўніках роду, якія мелі (маюць) дачыненне да спадчынных каштоўнасцей;

апісанне радавых традыцый, звычаяў, легенд і паданняў;

выпіскі з крыніц, якія дапаўняюць і пацвярджаюць даследаванні;

прапановы па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей і выкарыстанні іх у мэтах развіцця рэгіянальнага турызму.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

змястоўнасць, аналітычны падыход;

даследчыя навыкі, разважанні са спасылкай на крыніцы, уменне вылучаць галоўнае, сістэматызаваць матэрыял і рабіць аргументаваныя высновы;

уменне ацэньваць дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры знакамітага роду з пункту гледжання нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей;

выказванне ўласнай пазіцыі адносна гісторыка-культурных з’яў мінулага славутых родаў, сваіх адносін да найбольш значных падзей і  асоб;

культурна-асветніцкая і папулярызацыйная дзейнасць.

2.3. Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка» (далей – конкурс) праводзіцца з лютага па снежань 2022 года. Раённы этап праводзіцца з лютага па кастрычнік 2022 года.

2.3.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання патрыятызму ў  навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай і  прыроднай спадчыне роднага краю;

развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і іх творчых
здольнасцей;

удасканаленне сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, развіццё адукацыйнага турызму.

2.3.2. Парадак правядзення конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы  агульнай сярэдняй адукацыі ў двух катэгорыях: 1-4 класы, 5-11 класы.

Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў непаўналетняга) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка (далей – Дзённік), у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.

Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце ДУА «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства» (https://centrturgrodno.znaj.by/аддзел краязнаўства і экскурсійнай дзейнасці).

Конкурсная работа складаецца з Дзённіка і творчай работы па адной з намінацый.

Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў:

колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы
(ад 1 да 5);

паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі
навучэнцы);

выкананыя заданні (для навучэнцаў II і III ступеняў адукацыі, якія
размешчаны ў канцы Дзённіка);

адзнакі аб наведванні экскурсійных аб’ектаў;

спасылкі на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены на
фоне аб’ектаў і мець подпіс: дата, назва аб’ектаў, мясцовасць);

запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разварот
Дзённіка «Для заметок/Мои впечатления»).

Таксама будзе ацэньвацца афармленне, граматнасць і акуратнасць запаўнення Дзённіка.

Творчыя работы прадстаўляюцца ў намінацыях «З алоўкам у вандроўку», «Убачанае ў пікселях».

2.3.3. Намінацыя «З алоўкам у вандроўку»

У намінацыі прадстаўляецца творчая работа інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі. Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).

Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў надрукаваным і электронным выглядзе, памер тэксту не павінен перавышаць 6000 знакаў (з прабеламі, шрыфт Times New Roman 14 пт, міжрадковы інтэрвал – 1,5). Матэрыял павінен мець тытульную старонку з указаннем вобласці, раёна/горада, поўнай назвы ўстановы адукацыі, назвы матэрыялу, прозвішча, імя (без скарачэнняў), узросту (клас) аўтара работы; прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасады і кантактнага нумара кіраўніка работы. Пажадана да матэрыялу, напісанага на рускай мове, уключаць тытульную старонку на беларускай мове. Ілюстраванне конкурсных работ аўтарам не забараняецца.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

змястоўнасць (адпаведнасць зместу назве матэрыялу, паўната раскрыцця, арыгінальнасць задумы);

адлюстраванне ў матэрыяле аўтарскай пазіцыі (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);

адпаведнасць жанру (нататка);

граматнасць;

арыгінальнасць дызайну.

2.3.4. Намінацыя «Убачанае ў пікселях».

Удзельнікі конкурсу наведваюць падчас экскурсіі/паходу памятныя мясціны, робяць якасныя фотаздымкі/фотаздымак, відэазамалёўкі на любы лічбавы носьбіт (фотаапарат, тэлефон, камера) і размяшчаюць у сацыяльных сетках з хэштэгамі #вандроўнік_гоцтік #рцэкРБ #конкурс #дзённік_вандроўніка. Візуальны матэрыял дапаўняецца кароткім апісаннем зафіксаванай падзеі (свабодная форма апісання з указаннем месцазнаходжання, маршруту экскурсіі/паходу і т.д.; дапускаецца выкарыстанне мастацкіх прыёмаў).

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

арыгінальнасць ідэі і кампазіцыйнага рашэння;

якасць фотаздымка/фотаздымкаў, відэазамалёўкі (выразнасць, яснасць);

арыгінальнасць апісання (без перагружанасці інфармацыяй);

папулярнасць дадзенага поста ў сацыяльных сетках.

Для ацэнкі дадзенай намінацыі прадстаўляецца спасылка на пост у сацыяльных сетках.

2.4. Конкурсныя матэрыялы пераможцаў і прызёраў раённых этапаў конкурсу і пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў дасылаюцца на абласны этап: п. 2.2. ‑ да 28 кастрычніка 2022 года, п. 2.3 ‑ да 21 лістапада 2022 года на адрас: 230023, г. Гродна, завулак Тэлеграфны, 2, ДУА «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства», Тэлефон для даведак: 8(0152)620602, e-mail: kraevedcentrtur@mail.ru.

3. Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтару работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

4. Падвядзенне вынікаў конкурсаў Акцыі

Пераможцы і прызёры абласнога этапа конкурсаў Акцыі вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага конкурсу.

Матэрыялы пераможцаў і прызёраў абласнога  этапа конкурсаў напраўляюцца на рэспубліканскі этап.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсаў Акцыі пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

Пераможцы і прызёры абласнога этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства».

Пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.

5. Фінансаванне конкурсаў Акцыі ажыццяўляецца:

на першым, другім, трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;

Камандзіровачныя выдаткі педагогам і праезд удзельнікаў мерапрыемстваў заключнага этапу адпаведнага конкурсу Акцыі ажыццяўляецца за кошт накіроўваючай арганізацыі.

УМОВЫ

правядзення раённага этапу

рэспубліканскага конкурсу

«Экспанат для музея»

1. Агульныя палажэнні

1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2022 год праводзіцца рэспубліканскі конкурс «Экспанат для музея» (далей – конкурс).

1.2. Арганізатарам правядзення рэспубликанскага конкурсу з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам правядзення раённага этапу конкурсу з’яўляецца аддзел адукацыі спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне раённага этапу конкурсу ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шчучынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства» (далей – раённы цэнтр); абласнога этапу – дзяржаўная установа адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўтва”, рэспубліканскага этапу  - Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – Рэспубліканскі цэнтр).

1.3. Раённы этап конкурсу праводзяцца ў два этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы.

1.4. Для правядзення конкурсу на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсу;

даводзіць інфармацыю аб конкурсе да ведама ўстаноў адукацыі;

вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсу, якія прадугледжваюць вызначэнне пераможцаў і прызёраў;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсу і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсу ў сродках масавай інфармацыі.

У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самакіравання ўстаноў адукацыі і інш.

1.5. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:

праводзіць ацэнку конкурсных работ (у завочнай і вочнай (пры неабходнасці) формах);

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсу;

прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсу ў адпаведныя аргкамітэты.

1.6. Удзельнікі конкурсу – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей.

2. Асаблівасці правядзення конкурсу

2.1. Конкурс праводзіцца з сакавіка па чэрвень 2022 года. Раённы этап – з сакавіка па май 2022 года.

2.2. Асноўныя мэта і задачы конкурсу.

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў патрыятычных каштоўнасных арыенціраў праз далучэнне да пошукава-даследчай краязнаўчай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

актывізацыя пошукава-даследчай музейнай дзейнасці;

пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі, культуры, прыродзе краю;

набыццё навыкаў даследчай дзейнасці, прывіццё ўменняў навуковага асэнсавання і ацэнкі краязнаўчых матэрыялаў, суаднясення знойдзеных звестак з падзеямі, з’явамі і працэсамі, якія адбываліся ў  дадзеным рэгіёне (краіне);

выяўленне, даследаванне і захаванне гісторыка-культурных і  прыродных каштоўнасцей малой радзімы;

папаўненне экспазіцый музеяў устаноў адукацыі, папулярызацыя адметнасцей малой радзімы.

2.3. На конкурс прадстаўляецца адзін музейны прадмет, знойдзены за апошнія тры гады навучэнцамі падчас экспедыцый, экскурсій, паходаў, вандровак, якія праводзіліся як з мэтай выяўлення і  збору прадметаў музейнага значэння, так і з культурна-адукацыйнай, асветніцкай ці іншай мэтай і папоўнілі музеі (экспазіцыі музеяў) устаноў адукацыі.

Музейны прадмет павінен мець культурную, гістарычную, навуковую і (або) мастацкую вартасць, у тым ліку, можа несці ў сабе малавядомыя (забытыя) гістарычныя ці культурныя факты сваёй мясцовасці ў розных праявах матэрыяльнай гісторыі і культуры малой радзімы.

Музейныя знаходкі павінны быць звязаны з гісторыяй, культурай, прыродай, эканомікай малой радзімы (рэгіёна, краіны), дапаўняць (раскрываць) змест экспазіцыі музея ўстановы адукацыі. Музейны прадмет абавязкова павінен быць набыты навучэнцамі ці педагогамі дадзенай установы адукацыі.

У конкурсе не прымаюць удзел матэрыяльныя знаходкі часоў Вялікай Айчыннай вайны (фрагменты боепрыпасаў, карпусы мін, гільзы, асколкі снарадаў і г.д.). Археалагічныя знаходкі павінны мець пацверджанне (даведка) навуковай установы, якая рабіла раскопкі пры ўдзеле навучэнцаў.

2.4. Конкурс праводзіцца па намінацыях:

2.5. На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял, які змяшчае:

апісанне музейнай знаходкі з прадстаўленнем яе выявы (запісу), гісторыка-культурную даведку аб знаходцы;

значнасць музейнай знаходкі ў раскрыцці тэмы экспазіцыі;

інфармацыю аб месцы знаходжання і абставінах, пры якіх была знойдзена;

апісанне тэарэтычнага і практычнага этапаў работы над музейнай знаходкай: кансультацыі са спецыялістамі (навукоўцамі), сведкамі дадзеных падзей, праца ў бібліятэках, архівах, музеях, з інтэрнэт-рэсурсамі і г.д.;

копіі ўліковых дакументаў, якія пацвярджаюць знаходжанне прадмета ў асноўным фондзе музея;

дзейнасць па папулярызацыі знойдзенай каштоўнасці, публікацыі матэрыялаў у сродках масавай інфармацыі і г.д.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

актуальнасць і значнасць знаходкі для музея (экспазіцыі);

даследчыя навыкі: аналіз, разважанні (суадносіны вядомых фактаў з невядомымі), абагульненні, абгрунтаванне вынікаў даследавання, высновы;

папулярызацыйная і культурна-асветніцкая дзейнасць.

2.6. Рэспубліканскі этап конкурсу праводзіцца ў два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, а на выніковым – прадстаўленне навучэнцамі работ на канферэнцыі, якая адбудзецца ў чэрвені 2022 года.

2.7. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап да 6 мая 2022 года на адрас: 231513, г. Шчучын, вуліца Фрунзе, 4, ДУА «Шчучынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства». Тэлефон для даведак: 8(01514)74922, 76722, e-mail: arabchik67@mail.ru, rctik@mail.grodno.by

3. Склад журы раённага этапу конкурсу

Чыжык В.П. – галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама;

Арабчык А.І. – дырэктар ДУА “Шчучынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”

Кавальчук В.А. – педагог-арганізатар ДУА “Шчучынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”

4. Падвядзенне вынікаў конкурсу

Пераможцы і прызёры раённага этап конкурсу вызначаюцца ў кожнай узроставай катэгорыі згодна з умовамі, рэспубліканскага -  па суме балаў папярэдняга і выніковага тураў рэспубліканскага этапу.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурса ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама.

Пераможцы і прызёры абласнога этапу конкурса ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства».

Пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.

5. Фінансаванне конкурсу ажыццяўляецца:

на першым, другім, трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;

на заключным этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Камандзіровачныя выдаткі педагогам і праезд удзельнікаў мерапрыемства заключнага этапу конкурсу ажыццяўляецца за кошт накіроўваючай арганізацыі.

УСЛОВИЯ

проведения Всебелорусской молодежной экспедиции

«Маршрутами памяти. Маршрутами единства»

  1. Общие положения
    1. Всебелорусская молодежная экспедиция «Маршрутами памяти. Маршрутами единства» (далее – Всебелорусская молодежная экспедиция) проводится в соответствии с планом работы Министерства образования Республики Беларусь на 2021 год в рамках реализации Государственной программы «Образование и молодежная политика» на 2021 – 2025 годы.
    2. Организатором Всебелорусской молодежной экспедиции является учреждение образования «Республиканский центр экологии и краеведения», соорганизатор – Белорусская Православная Церковь; в учреждениях образования Щучинского района – отдел образования, спорта и туризма Щучинского районного исполнительного комитета. Организационное и методическое сопровождение мероприятий Всебелорусской молодежной экспедиции в Щучинском районе осуществляет государственное учреждение образования «Щучинский районный центр туризма и краеведения» (далее – ГУО «Щучинский РЦТиК»).
  2. Цель и задачи

Всебелорусская молодежная экспедиция проводится с целью совершенствования системы патриотического воспитания молодежи.

Достижение поставленной цели осуществляется через решение следующих задач:

воспитание у молодежи духовных ценностей, гражданственности, патриотизма, определяющие модель их жизненного поведения;

массовое вовлечение обучающихся в культурно-познавательную
и исследовательскую деятельность, направленную на получение знаний
об историко-культурных и природных достопримечательностях Беларуси;

развитие молодежного образовательного туризма;

создание имиджа регионов как привлекательного туристско-экскурсионного и культурно-познавательного объекта;

развитие творческих способностей обучающихся, приобретение навыков работы с информационно-коммуникативными технологиями;

развитие медиакультуры в среде молодежи, сохранение и приумножение культурных, духовно-просветительских ценностей в современном информационном пространстве.

  1. Участники Всебелорусской молодежной экспедиции

Во Всебелорусской молодежной экспедиции принимают участие экспедиционные отряды (туристские/экскурсионные группы) учреждений общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования, дополнительного образования детей и молодежи, учреждений высшего образования в возрастной категории с 14 лет.

  1. Срок реализации Всебелорусской молодежной экспедиции

Мероприятия Всебелорусской молодежной экспедиции реализуются в период с марта по декабрь 2021 года в четыре этапа с определением победителей и призеров:

первый этап ‒ в учреждениях образования;

второй этап ‒ районный;

третий этап ‒ областной. На данном этапе могут принимать участие представители учреждений образования областного подчинения;

четвертый ‒ республиканский.  На данном этапе могут принимать участие также представители учреждений образования республиканского подчинения.

  1. Порядок проведения Всебелорусской молодежной экспедиции
    1. Основным содержанием Всебелорусской молодежной экспедиции является изучение обучающимися истории, культуры и природы родного края посредством участия в экспедициях, туристских походах и экскурсиях.

Для участия во Всебелорусской молодежной экспедиции на базе учреждений образования из числа обучающихся под руководством педагогов создаются экспедиционные отряды (туристские/экскурсионные группы). Их дальнейшая работа строится в соответствии с предложенными направлениями:

«Истории славные имена»знакомство с местами, связанными с жизнью и деятельностью государственных, политических, общественных, военных деятелей, меценатов, деятелей культуры, науки и других выдающихся земляков края;

«Нам дороги эти позабыть нельзя» ‒ знакомство с объектами, связанными с военной историей (посвящены крупнейшим войнам и сражениям на территории Беларуси, судьбам участников, очевидцев и жертв войн, а также другим страницам военной истории разных периодов);

«Святынями родного края» ‒ знакомство с культовыми сооружениями Беларуси, духовными реликвиями, религиозными праздниками и фестивалями, памятниками святым и духовным личностям региона и другими объектами религиозной культуры;

«Наследие земли белорусской» ‒ изучение исторического и культурного наследия (памятники истории, археологии, градостроительства, архитектуры, искусства и другие объекты, нематериальные историко-культурные ценности);

«Музей ‒ хранитель памяти и традиций» ‒ посещение и знакомство с экспозициями музеев учреждений образования, других государственных и частных музеев;

«Заповедными тропами природы» ‒ изучение природного наследия края (растительный и животный мир, геологические и гидрографические памятники, садово-парковые комплексы, заповедники, заказники и другие отдельные памятники природы).

  1. На подготовительном этапе экспедиционные отряды (туристские/экскурсионные группы):

выбирают одно или несколько направлений для работы;

определяют форму реализации направления (экспедиция, туристский поход, экскурсия) в зависимости от поставленной цели;

проходят обязательную единую онлайн-регистрацию на сайте Республиканского центра (https://rcek.by/ в разделе Краеведение/Проекты);

в соответствии с выбранным направлением определяют тему и изучают объекты, расположенные на территории сельского населенного пункта/города/района/области;

разрабатывают маршрут экспедиции/туристского похода/экскурсии;

осуществляют подготовку к непосредственному прохождению маршрута экспедиции/туристского похода/экскурсии.

  1. При организации туристского похода и экскурсии обязательно выполнение Инструкции об организации участия обучающихся учреждений образования в туристских походах и экскурсиях, утвержденной постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 17.07.2007 г. № 35а.

Каждый экспедиционный отряд (туристская/экскурсионная группа) при проведении туристского похода и экскурсии должен иметь маршрутный лист.

Для фиксирования посещений экскурсионных объектов во время экскурсий/туристских походов обучающимся учреждений общего среднего образования рекомендуется использовать Дневник путешественника. При проведении экспедиций, для описания хода экспедиции, ее маршрута, процесса выявления, изучения и сбора исторических, культурных и природных материалов, фиксации сведений об обстановке, в которой они находились, и обстоятельствах их выявления, об истории данных объектов, о фактах встреч с людьми, которые дали определенную информацию и др. используется полевой дневник.

С целью популяризации туристско-краеведческой деятельности в рамках Всебелорусской молодежной экспедиции рекомендуется размещать материалы проведенных экспедиций/туристских походов/экскурсий на сайтах учреждений образования, фотоматериалы ‒ в альбоме «Всебелорусская молодежная экспедиция 2021» на страницах в социальной сети  «ВКонтакте»  Республиканского центра  (https://vk.com/rcek_belarus), и ГУО «ГОЦТиК»  (https://vk.com/public191162216), а также в других социальных сетях с хештегами: #молодежная_экспедиция #маршрутами_памяти #маршрутами_единства #рцэкРБ #гоцтик (с указанием учреждения образования, разместившего фотоматериалы). 

Результатом Всебелорусской молодежной экспедиции станут созданные обучающимися по итогам экспедиции/туристского похода/экскурсии по выбранным ими направлениям творческие проекты: «Познай Родину – воспитай себя», «Натхнёны водарам Радзімы», «Скарбонка краязнаўчых знаходак», «Герои земли Белорусской», «Туристическая мозаика Беларуси».

Также в рамках Всебелорусской молодежной экспедиции запланировано проведение конференций, форумов, слетов, других образовательных и торжественно церемониальных мероприятий.

  1. «Познай Родину – воспитай себя»

Творческий проект выполняется туристской группой в виде отчета о совершенном туристском походе.

Участники проекта разрабатывают маршрут многодневного похода и проходят его активным способом передвижения – пешком, на велосипедах, на лыжах, с использованием плавсредств (байдарка, каяк, катамаран и т.п.).

Состав туристской группы – не менее 6 человек обучающихся (или 75% состава группы).

Отчет о туристском походе должен содержать:

вступление – цель и задачи похода, вид похода, продолжительность и протяженность маршрута, маршрут похода;

состав группы с указанием возраста участников, места учебы и работы;

список необходимого группового и личного снаряжения;

меню похода;

картографический материал – крупномасштабная карта с нанесенной ниткой маршрута, направлением движения, местами ночёвок, днёвок, объектов осмотра.

описание нитки маршрута, которая отражает подробные данные об отдельных характерных отрезках маршрута, их протяженности и местах остановок. Описание нитки маршрута строится в виде таблицы и состоит из следующих разделов: дата, участки пути (с привязкой к топографической карте и характерным ориентирам), время в пути, места остановок, характер местности, изучаемые объекты;

описание исследуемых объектов на маршруте в соответствии выбранным направлением (п. 5.1.);

рекомендации по прохождению маршрута.

Критерии оценки:

соответствие тематике;

новизна маршрута;

логичность построения маршрута;

полнота описания нитки маршрута;

наличие документов, подтверждающих прохождение маршрута (маршрутный лист, фотоматериалы);

доступность маршрута;

безопасность маршрута.

Отчеты представляются до 03 ноября 2021 года в печатном варианте по адресу: г.Щучин, ул. Фрунзе, 4 и электронном варианте на
e-mail: rctik@mail.grodno.by.

5.5. «Натхнёны водарам Радзімы»

Творческий проект выполняется обучающимся индивидуально в составе туристских/экскурсионных групп. Представляет собой материал в виде путевых заметок, созданных во время или по итогам экскурсий/туристских походов, художественно оформленный в путевой дневник. Путевой дневник может содержать описание как одной, так и нескольких экскурсий/туристских походов, впечатления об увиденном в путешествии, описание событий и встреч с людьми и др.

При оценке путевого дневника учитывается:

полнота представления материала о посещенной экскурсии/туристском походе;

логическое и последовательное изложение материала;

эмоциональное восприятие повествования;

оригинальность подачи материала;

использование элементов творческого оформления путевого дневника.

Путевые заметки обучающихся учреждений общего среднего образования отражаются в Дневнике путешественника. Рекомендации по заполнению Дневника путешественника размещены по ссылке
(https://centrturgrodno.znaj.by/otdel-kraevedeniya-i-ekskursionnoy-deyatelnosti/dnevnik-puteshestvennika).

При оценке Дневника путешественника учитывается:

количество экскурсий/туристских походов, в которых приняли участие обучающиеся (от 1 до 5);

полнота заполнения таблиц;

выполненные задания (для обучающихся II и III ступеней обучения, которые находятся в конце Дневника путешественника);

отметки о посещении экскурсионных объектов;

ссылки на фотографии (фотографии должны быть сделаны на фоне объектов и иметь подпись: дата, название объектов, местонахождение);

запись, сделанная во время или после экскурсии/туристского похода (обложка Дневника путешественника «Для заметок/Мои впечатления»).

Также будут оцениваться дизайн, грамотность и аккуратность заполнения Дневника путешественника. Он может быть дополнен другими материалами, необходимыми для полноты представления обучающимся участия в экскурсии/туристском походе.   

Материалы представляются до 03 ноября 2021 года в печатном варианте по адресу: г.Щучин, ул. Фрунзе, 4 и электронном варианте на
e-mail: rctik@mail.grodno.by.

  1. «Скарбонка краязнаўчых знаходак»

Творческий проект предоставляется в виде материала о краеведческой находке экспедиционного отряда (туристской группы), обнаруженной во время экспедиций/туристских походов в период проведения Всебелорусской молодежной экспедиции.

Краеведческая находка может быть материальной и нематериальной. Должна быть связана с историей, культурой, природой, экономикой малой родины/региона/страны, иметь отношение к данному учебному заведению (найденная обучающимися, педагогами). Археологические находки (найденные в результате археологических раскопок) должны иметь подтверждение (справку) научного учреждения, проводившего раскопки с участием обучающихся. Не участвуют в конкурсе краеведческие материальные находки времен Великой Отечественной войны (фрагменты боеприпасов, минные снаряды, гильзы, осколки снарядов и др., запрещенные для сбора и хранения).

Представленный материал должен содержать:

описание краеведческой находки с ее изображением (если находка материальная);

информацию о месте и обстоятельствах, при которых она была обнаружена;

описание теоретических и практических этапов работы с краеведческой находкой (консультации со специалистами, работа в библиотеках, архивах, музеях, с интернет-ресурсами и др.);

практическое значение краеведческой находки;

историко-культурную справку о краеведческой находке;

описание культурно-просветительской деятельности и др.

Критерии оценки творческого проекта:

соответствие условиям;

актуальность и значимость находки для практики, науки;

исследовательские навыки: анализ, рассуждения (соотношение известных фактов с неизвестными), обобщения, обоснование итогов исследования, выводы;

культурно-просветительская деятельность.

Материалы представляются до 03 ноября 2021 года в печатном варианте по адресу: г.Щучин, ул. Фрунзе, 4 и электронном варианте на e-mail: rctik@mail.grodno.by.

  1.  «Герои земли белорусской»

Творческий проект выполняется обучающимся индивидуально. Предоставляется в виде информационного материала о людях, которые погибли при защите Отечества; внесли вклад в развитие материального и духовного наследия края, укоренение духовных ценностей в обществе; известны своей духовно-просветительской деятельностью.

Во время экспедиции/туристского похода/экскурсии обучающимися проводится сбор информации о почивших земляках своего региона. Полученная информация анализируется, дорабатывается (при необходимости) и оформляется в информационный материал. Итоги исследования популяризируются через публикации в средствах массовой информации, интернет-ресурсах, проведение культурно-просветительских мероприятий, демонстрацию другим учреждениям образования и др.

В информационном материале могут быть представлены сведения о государственных, политических, общественных, военных деятелях (в том числе участниках, очевидцах и жертвах крупнейших войн на территории Беларуси), меценатах, деятелях культуры, науки и о других выдающихся земляках края разных исторических периодов.

Информационный материал (объемом до 5 страниц) должен содержать описание жизни и деятельности «героя исследования»:

биографические сведения (года жизни; основные жизненные события, в том числе вехи профессионального становления; успехи и достижения на жизненном пути земляка);

фотографии, иллюстрирующие жизнь и деятельность земляка;

материалы, подтверждающие деятельность и достижения земляка на малой родине, увековечение личности на территории Беларуси и в мире (памятники, памятные доски, знаки, музеи и др.).

Дополнительно предоставляется приложение (объемом до 5 страниц), которое содержит информацию об этапах и источниках исследования, описание культурно-просветительской деятельности по итогам проведенного исследования и др. важную информацию.

Информационный материал, представленный обучающимися, станет основой для создания и будет размещен на интернет-портале Музея памяти Крипты Храма-памятника в честь Всех Святых и в память о жертвах, спасению Отечества нашего послуживших, пополнит тематический раздел «Праект «Малая радзіма вялікіх людзей», размещенный на сайте Республиканского центра  (https://rcek.by/praekt-malaya-radzima-vyalikih-lyudzej/), а также электронный сборник «Личности в истории малой родины», размещенный на сайтах ГУО «ГОЦТиК» (https://centrturgrodno.znaj.by) и ГУО «Щучинский РЦТиК» (https://ctk-schuchin.schools.by/)

Информационный материал представляется в электронном варианте на e-mail : rctik@mail.grodno.by до 03 ноября 2021 года.

Критерии оценки:

соответствие условиям;

содержательность, представленного информационного материала;

степень самостоятельной исследовательской работы;

культурно-просветительская деятельность.

  1. «Туристическая мозаика Беларуси»

Участие в номинации предполагает один этап – республиканский.

Творческий проект предполагает создание единой интерактивной карты, которая содержит описание и фотографии региональных историко-культурных и природных объектов.

Наполнение интерактивной карты является итогом экспедиции/туристского похода/экскурсии, в рамках которых обучающиеся знакомились с объектами своего маршрута выбранного направления.

Ссылки на карты (приложение google maps) для заполнения обучающимися будут размещены на сайте Республиканского центра во вкладке Всебелорусской молодежной экспедиции. Для наполнения размещено шесть карт, соответствующих направлениям (п. 5.1.). Каждая карта содержит 7 слоев, предусмотренных для включения объектов, размещенных на территории областей и г. Минска.

Инструкция по заполнению карт будет размещена на сайте Республиканского центра.

Творческий проект также включает электронный каталог, который содержит: карту-схему объектов с обозначением их местонахождения, краткое описание объектов (название, время создания, адрес местонахождения, автор, исторические сведения об объекте, оценка современного состояния и др.), фотографии объекта, сделанные на маршруте.

Материалы представляются до 02 декабря 2021 года в Республиканский центр в электронном варианте на e-mail krajaznaucy@mail.ru. Получить консультацию и дополнительную информацию можно по телефонам: 8017 3200633 (отдел краеведения и патриотического воспитания), 8017 3852597 (отдел туризма и спортивного ориентирования) Республиканского центра.

Критерии оценки:

соответствие условиям;

степень информационной насыщенности;

художественное оформление.

  1. Авторы, участники мероприятий, дают согласие организаторам соответствующих этапов мероприятий на публикацию своих работ, публичную демонстрацию и некоммерческое использование материалов с целью популяризации Всебелорусской молодежной экспедиции (с соблюдением авторских прав).

Творческие проекты победителей и призеров (1, 2, 3 места) районного этапа мероприятий (п.5.4. – 5.7.) направляются для участия в областном этапе.

  1. Подведение итогов Всебелорусской молодежной экспедиции

Победители и призеры конкурсов определяются в каждом виде творческого проекта (п. 5.4-5.7.), отдельно среди учреждений общего среднего образования и дополнительного образования детей и молодежи, учреждений профессионально-технического образования, и награждаются на районном этапе дипломами отдела образования, спорта и туризма Щучинского районного исполнительного комитета.

При оценке творческих проектов при равном количестве баллов на основании решения жюри может устанавливаться соответствующее количество призовых мест (первых, вторых и третьих).

  1. Организационные комитеты Всебелорусской молодежной экспедиции

Для реализации Всебелорусской молодежной экспедиции на каждом этапе создаются организационные комитеты (далее – оргкомитеты):

в учреждениях образования – руководителями учреждений образования;

в районах и области структурными подразделениями районных и областного исполнительных комитетов, местных администраций районов в городах, осуществляющие государственно-властные полномочия в сфере образования;

на республиканском уровне – Министерством образования Республики Беларусь.

Оргкомитет каждого этапа Всебелорусской молодежной экспедиции:

обеспечивает организационное и методическое сопровождение мероприятий;

доводит информацию о Всебелорусской молодежной экспедиции до сведения учреждений образования;

осуществляет персональный подбор состава жюри при оценке творческих проектов;

анализирует и обобщает итоги Всебелорусской молодежной экспедиции;

освещает ход подготовки, проведения и результаты Всебелорусской молодежной экспедиции в средствах массовой информации.

В состав оргкомитетов могут входить представители Министерств и ведомств, структурных подразделений областных, городских, районных исполнительных комитетов, местных администраций районов в городах, осуществляющих государственно-властные полномочия в сфере образования, учреждений дополнительного образования детей и молодежи всех профилей, представители заинтересованных государственных органов и организаций, общественных объединений, средств массовой информации, представители органов самоуправления учреждений образования, законные представители обучающихся и др.

Организационное проведение Всебелорусской молодежной экспедиции обеспечивают:

на первом этапе – учреждения образования;

на втором этапе – структурные подразделения городских, районных исполнительных комитетов, местных администраций районов в городах, осуществляющие государственно-властные полномочия в сфере образования;

на третьем этапе – структурные подразделения областного исполнительного  комитета, осуществляющие государственно-властные полномочия в сфере образования;

на заключительном этапе – Министерство образования, Республиканский центр.

Для подведения итогов мероприятий Всебелорусской молодежной экспедиции на каждом этапе оргкомитетом создается жюри.

Жюри на всех этапах мероприятий Всебелорусской молодежной экспедиции:

оценивает творческие проекты, которые представлены учреждениями образования;

определяет победителей и призеров соответствующих этапов мероприятий;

представляет решения (протоколы) по результатам мероприятий и другую необходимую информацию в соответствующие оргкомитеты.

  1. Финансирование мероприятий Всебелорусской молодежной экспедиции

Финансирование мероприятий осуществляется:

на первом этапе – учреждением образования;

на втором этапе – за счет районных, городских бюджетов, предусмотренных на проведение централизованных мероприятий;

на третьем этапе – за счет средств областных бюджетов предусмотренных на проведение централизованных мероприятий;

на заключительном этапе – Министерством образования Республики Беларусь за счет средств республиканского бюджета, предусмотренного на другие расходы в отрасли образования (план мероприятий по реализации подпрограммы 10 «Молодежная политика» на 2021 год Государственной программы «Образование и молодежная политика» на 2021-2025 годы).

Для финансирования мероприятий Всебелорусской молодежной экспедиции на всех этапах могут быть использованы иные источники, не запрещенные законодательством Республики Беларусь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.