Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 67 человек

Нашы землякі

Дата: 20 января 2015 в 14:16, Обновлено 8 июня 2015 в 10:38

Нашы землякі

На працягу стагоддзяў з пакалення ў пакаленне перадаюцца апавяданні пра важнейшыя падзеі, знакамітыя асобы, пра іх подзвігі і вялікія ўчынкі. Таму не здарма, думаючы пра Радзіму, успамінаюцца героі мінулага і сучаснасці, людзі, якія праславілі і ўпрыгожылі край сваімі талентамі і справамі – гэта і вядомыя пісьменнікі, паэты, мастакі, музыканты, грамадскія дзеячы… А ўсё разам гэта гісторыя і ўсё гэта – Радзіма.

Наш куток Беларусі – Шчучыншчына – ўзгадавала шмат таленавітых людзей, дзякуючы якім пра іх родныя мясціны ведаюць далёка за межамі нашай краіны.

 

Альхімовіч Гіяцынт (1841-1897) - 

беларускі і французскі мастак. Удзельнік паўстання 1863-64 гг. Нарадзіўся 11 верасня ў маёнтку Дэмбрава Лідскага павета. Брат К. Альхімовіча. 

Спампаваць файл

Альхімовіч Казімір (1840-1916) - 

мастак і графік, прадстаўнік позняга рамантызму і рэалізму ў беларускім жывапісе 2-й пал. 19 - пач. 20 ст. Вядомы як мастар глыбока эмацыянальнай псіхалагічнай кампазіцыі. Удзельнік паўстання 1863-64 гг. Нарадзіўся 20 снежня ў маёнтку Дэмбрава Лідскага павета.

Спампаваць файл

 

Багдзевіч Іосіф Міхайлавіч (1937) -

беларускі вучоны-аграхімік. Акадэмік АН Беларусі (1994). Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар (1992). Лаўрэат Міжнароднай прэміі Саюза вытворцаў калія (1995). Нарадзіўся 28 жніўня ў Васілішках.

Спампаваць файл

Блакіт Валянцін (Болтач Валянцін Уладзіміравіч) (1938-2007) - 

беларускі пісьменнік, празаік, публіцыст, паэт, былы галоўны рэдактар часопіса «Вожык» (1987-2000). Працаваў у шчучынскай, жалудокскай раённай газеце «За Радзіму» (1962), у міжраённай газеце «Савецкая вёска» (Шчучын). Нарадзіўся 7 кастрычніка ў в. Вострава.

Спампаваць файл

Галіна Вольга Уладзіміраўна (1899-1980) - 

беларуская актрыса, педагог. Узнагароджана 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэнам "Знак Пашаны". Нарадзілася 23 сакавіка ў Жалудку.

Спампаваць файл

 

Дарашкевіч Валерый Аляксандравіч (1960) - 

беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1994). З 2000 г. намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся 9 верасня ў Шчучыне.

Спампаваць файл

Дзежыц Юзаф Альфонсавіч (1921-2000) - 

доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Вроцлаўскага сельскагаспадарчага інстытута. Аўтар больш 200 навуковых прац, больш як 40 падручнікаў і манаграфій. Нарадзіўся 14 сакавіка ў в. Казулішкі. 

Спампаваць файл

Іваноўскі Вацлаў (1880-1943) - 

беларускі і грамадскі дзеяч. Адначасова з актыўным удзелам у нацыянальна -вызваленчым руху займаўся навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю. Доктар тэхналагічных навук (1909). Нарадзіўся 25 мая ў былым фальварку Лябёдка (цяпер Галавічполе).

Спампаваць файл

Іваноўскі Леанард (1845-1919) - 

гаспадарчы і грамадскі дзеяч. Надаваў шмат увагі развіццю і ўдасканаленню гаспадаркі ў Лябёдцы, імкнуўся ператварыць яе ва ўзорны асяродак агратэхнічнага прагрэсу. Нарадзіўся 2 лістапада ў былым фальварку Лябёдка (цяпер у межах аг. Галавічполе).

Спампаваць файл

Іваноўскі Тадэвуш (1882-1970) -

літоўскі навуковец-біёлаг, выдатны арнітолаг, аўтар шматлікіх навуковых прац. Прафесар Ковенскага і Віленскага ўніверсітэтаў, арганізатар і дырэктар Інстытута біялогіі Акадэміі навук. Нарадзіўся 16 снежня ў фальварку Лябёдка. 

Спампаваць файл

Ількевіч Мікалай Мікалаевіч (1958) - 

рускі пісьменнік, гісторык. Друкуецца з 1992 г. Аўтар дакументальных твораў пра палітычныя рэпрэсіі ў СССР, пра лёсы дзеячаў беларускай культуры. Нарадзіўся 1 жніўня ў Берштах. 

Спампаваць файл

Кірвель Часлаў Станіслававіч (1945) - 

беларускі філосаф, педагог. Доктар філасофскіх навук (1990). Прафесар (1992). Заведуючы кафедрай філасофіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта ім. Я. Купалы. Нарадзіўся 9 сакавіка ў в. Мякішы.

Спампаваць файл

 

Кляўзунік Іван Зіноўевіч (1925) - 

беларускі анестэзіёлаг-рэаніматолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар (1970). З 1964 па 1990 гг. — Галоўны анестэзіёлаг-рэаніматолаг Міністэрства аховы здароўя Pэcnyблікі Беларусь. Апублікаваў 125 навуковых прац. Нарадзіўся 29 сакавіка ў Васілішках.

Спампаваь файл

Крыніцкі Ібрагім Сулейманавіч (1936) - 

 вядомы псіхатэрапеўт, аўтар чатырох кніг, заслужана набыў славу народнага лекара. Спецыяліст у вобласці псіхатэрапіі і іголкарэфлексатэрапіі. Зараз працуе ў санаторыі "Нарач". Нарадзіўся 6 мая ў в. Сандыкаўшчызна. 

Спампаваць файл

Крэмень Павел (Пінхус) (1890-1981) - 

французскі мастак Парыжскай школы. Акрамя жывапісу займаўся таксама скульптурай і графікай. Нарадзіўся 28 ліпеня ў Жалудку.

Спампаваць файл

Кузьміцкі Ян (1934) - 

жывапісец і скульптар. Займаецца разьбой па дрэве. У цэнтры яго твораў заўжды чалавек, з усімі  сваімі пачуццямі, надзеямі, сумненнямі і перажываннямі. Нарадзіўся ў в. Багданаўцы. У 1957 г. выехаў у Польшчу. Зараз жыве ў Швецыі.

Спампаваць файл

 

Максімовіч Вячаслаў Аляксандравіч (1944) - 

беларускі спартыўны педагог. Майстар спорту СССР па класічнай барацьбе (1963). Кандыдат педагагічных навук (1991). Заслужаны трэнер СССР. Сярод яго былых выхаванцаў ёсць прызёры алімпійскіх і нацыянальных спаборніцтваў. Нарадзіўся 14 красавіка ў в. Пяскі.

Спампаваць файл

Маскевіч Сяргей Аляксандравіч (1953) - 

беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, з 2010 па 2014 гг. - Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь. Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), прафесар (1997). Нарадзіўся 1 жніўня ў в. Быкаўка.

Спампаваць файл

Навагродскі Тадэвуш Антонавіч (1965) - 

беларускі этнограф. Кандыдат гістарычных навук (1995). З 2008 г. - заведуючы кафедрай этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ. Аўтар больш, чым 90 навуковых прац. Нарадзіўся 6 лістапада ў в. Арцюшы.

Спампаваць файл

Немэн (Выджыцкі) Чэслаў (1939-2004) - 

сусветна вядомы польскі рок-музыкант, мультыінструменталіст, аўтар песень і кампазітар, аранжыроўшчык і прадзюсер. Узнагароджаны польскім урадам Залатым Крыжом за Заслугі (1975).  Нарадзіўся 16 лютага ў в. Старыя Васілішкі.

Спампаваць файл

Петрашкевіч Ануфрый (1793-1863) - 

паэт, адзін са стваральнікаў і актыўных дзеячаў таварыства філаматаў. У сваёй паэтычнай творчасці свядома выкарыстоўваў матывы і вобразы вуснай паэзіі беларускага народа. Нарадзіўся ў Шчучыне.

Спампаваць файл

Руцкая Алена Вітальеўна (1950) - 

паэтка, літаратуразнаўца, метадыст. Выдатнік асветы (1982), член Саюза пісьменнікаў РБ (1985), Заслужаная настаўніца Беларусі (1987). Нарадзілася 11 студзеня ў Дзякаўцах. 

Спампаваць файл

Стацкевіч Фелікс Іванавіч (1879-1967) - 

беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, выдавец. Склаў "Эсперанта-беларускі слоўнік". Нарадзіўся 2 снежня ў Шчучыне.

Спампаваць файл

Тарасевіч Ян (1892-1978) - 

рэлігійны і грамадскі дзеяч беларскага замежжа. Доктар тэалогіі (1925). Аўтар шэрагу філасофска-тэалагічных трактаў. Нарадзіўся 20 кастрычніка ў Клешняках. 

Спампаваць файл

Тызенгаўз Канстанцін (1786-1853) - 

арнітолаг, натураліст з еўрапейскай славай, адзін з прадстаўнікоў роду Тызенгаўзаў. Нарадзіўся 3 чэрвеня ў Жалудку.

Спампавайь файл

Урублеўскі Валерый Антоній (1836-1908) - 

дзеяч польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху. У час паўстання 1863-64 гг. камандаваў усімі паўстанцкімі сіламі Гродзеншчыны. Нарадзіўся 27 снежня ў Жалудку.

Спампаваць файл

 

Хвайніцкая Таццяна Іванаўна (1964) - 

беларуская мастачка. Член Беларускага Саюза мастакоў (1995).  Нарадзілася 23 снежня ў Шчучыне.

Спампаваць файл

Цётка (Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна) (1876-1916) - 

беларуская паэтэса, адна з пачынальніц беларускай прозы. Удзельнічала ў беларускім нацыянальна-вызваленчым і культурным руху. Нарадзілася 3 ліпеня ў былым фальварку Пешчын.

Спампаваць файл

                                                                      

Шалешка Пётр Венядзіктавіч (1943) - 

доктар медыцынскіх навук (1991), хірург-анколаг вышэйшай катэгорыі, прафесар. Аўтар больш чым 60 навуковых прац, 8 вынаходніцтваў, шэрагу рацыяналізатарскіх прапаноў. Нарадзіўся 1 чэрвеня ў в. Мураўёўка.

Спампаваць файл

 

Шумскі Генрых Станіслававіч (1931) - 

беларускі скульптар. Працуе ў жанрах станковай і манументальнай скульптуры. Член Беларускага саюза мастакоў (1977). Нарадзіўся 15 верасня ў в. Кронькі. 

Спампаваць файл

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.