Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 67 человек

МОЙ ЛЮБІМЫ КРАЙ

Дата: 20 января 2015 в 11:25, Обновлено 7 апреля в 12:12

Мой любімы край

Шчучынскі раён - раён у складзе Гродзенскай вобласці.  Утвораны 15 студзеня 1940 г. Адміністрацыйны цэнтр - горад Шчучын.  У складзе раёна два пасёлкі гарадскога тыпу - Жалудок і Астрына, 435 сельскіх населеных пунктаў, 15 сельсаветаў. Колькасць насельніцтва перавышае 40 тыс. чал., з якіх 15 тыс. пражывае ў г. Шчучыне.  На тэрыторыі раёна 6 прамысловых прадпрыемстваў. Буйнейшыя з іх: ААТ "Шчучынскі завод "Аўтапровад" і ААТ "Шчучынскі масласырзавод". Вядучая галіна прамысловасці - машынабудаванне, падгаліна - электратэхнічная прамысловасць. Сельская гаспадарка прадстаўлена 11 буйнымі прадпрыемствамі грамадзскага сектара і 26 фермерскімі гаспадаркамі. Асноўны вытворчы напрамак - мяса-малочны, з вырошчваннем збожжавых, бульбы і цукровых буракоў.  Фунцыянуе 18 агульнаадукацыйных школ, 24 дашкольныя установы, 4 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Шчучынскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй. Сетка устаноў культуры налічвае 26 бібліятэк, 28 устаноў клубнага тыпу, 1 раённы метадычны цэнтр народнай творчасці. З карысных выкапняў ёсць вапна, пясок, торф, гліна. Па тэрыторыі раёна працякае буйная рака Нёман, 48 малых рэк і 96 ручаёў. Праходзяць чыгунка Масты-Ліда, аўтадарогі Гродна-Мінск, Масты-Шчучын-Астрына-Радунь.


Шчучыншчына на карце XIX стагоддзя Шчучынскі раён на карце Беларусі Падрабязная карта Шчучынскага раёна
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.