Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 67 человек

Аб экспазіцыі

Дата: 9 апреля в 11:35, Обновлено 23 апреля в 09:22

Не пагарджаць святым сваім мінулым,

А заслужыць яшчэ і вартым быць яго.

Ул.Караткевіч

         Задача сапраўднага педагога - выхаванне шчырых патрыётаў сваёй Радзімы, якія будуць любіць свой народ  і сваю культуру, а значыць, краіну і дзяржаву. А як можна любіць тое, што не ведаеш?! Вось дзеля гэтага і задуманы наш музей.

      З мэтай фарміравання цікавасці вучняў да айчыннай культуры, адраджэння гістарычнай спадчыны, вывучэння вытокаў беларускага слова, радаводу адбылося адкрыццё  этнаграфічнай экспазіцыі.

Задачы:

- зацікавіць навучэнцаў гісторыяй роднага краю;

- назапасіць гістарычныя, краязнаўчыя, этнаграфічныя веды;

- выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага;

- развіваць творчае мысленне

       Дзейнасць музейнага пакоя ажыццяўляецца па наступных кірунках:

1. Экспазіцыйная работа.

2. Пошукава-даследчая работа.

3. Экскурсійная работа

Ніжэй прадстаўлены буклет музейнага пакою "Вытокі":

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.